Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

цуке́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Салодкі кандытарскі выраб звычайна ў выглядзе плітачкі, шарыка і пад.

Шакаладныя цукеркі.

|| памянш.-ласк. цуке́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. цуке́рачны, -ая, -ае.

цуке́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Вазачка для цукерак.

цуко́ра, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і цыкорыя.

|| прым. цуко́рны, -ая, -ае.

цукра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да цукру, напр.: цукравытворчасць, цукровабурачны, цукраметр, цукразніжальны.

цукрава́нне, -я, н.

Утварэнне цукру, цукрыстых рэчываў у чым-н.

Ц. крухмалу.

цукрава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па цукраварстве.

цукрава́рня, -і, мн. -і, -рань і -яў, ж. (разм.).

Невялікі цукраварны завод.

цукрава́рства, -а, н.

Прамысловая вытворчасць цукру з цукровых буракоў, трыснягу.

|| прым. цукрава́рны, -ая, -ае.

цукрава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; незак.

Гусцець, вылучаючы цукар; крышталізавацца ў цукар.

Мёд цукруецца.

Варэнне цукруецца.

цукрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (разм.).

Пасыпаць, запраўляць цукрам, саладзіць.

Ц. кашу.