Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

цёмна... і цёмна-... (а таксама цемна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цёмны (у 2 знач.); з цёмным адценнем, напр.: цёмнабароды, цёмнавалосы, цёмналісцёвы; цёмна-вішнёвы, цёмна-сіні, цёмна-фіялетавы.

цёмнавало́сы, -ая, -ае.

Які мае цёмныя валасы.

Ц. хлопчык.

цёмны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены святла, асвятлення.

Ц. пакой.

Цёмная ноч.

У хаце было цёмна (у знач. вык.).

2. Блізкі па колеры да чорнага.

Цёмная хмара.

Цёмныя вочы.

3. перан. Змрочны, пануры, невясёлы.

Цёмныя думкі.

На душы цёмна (у знач. вык.).

4. перан. Неадукаваны, невысокай культуры; адсталы.

Ц. чалавек.

5. перан. Які выклікае недавер, падазроны.

Цёмная асоба.

Цёмныя махінацыі.

Цёмнае мінулае.

6. Незразумелы, няясны, заблытаны.

Цёмнае пытанне.

7. у знач. наз. цёмная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных, карцар (уст.).

цёпла, прысл., у знач. вык.

1. Пра цёплае надвор’е; цеплыню ў памяшканні.

Раніцай ц.

У пакоі ц.

2. каму. Пра адчуванне кім-н. цяпла.

У паліто мне ц.

3. перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты.

На душы ц. ад добрых слоў.

цёплы, -ая, -ае.

1. Які мае тэмпературу, сярэднюю паміж гарачым і халодным.

Цёплая вада.

Ц. вецер.

Цёплае надвор’е.

2. 3 высокай сярэднегадавой тэмпературай.

Ц. клімат.

Цёплыя краіны.

3. Які добра засцерагае ад холаду.

Цёплая хустка.

4. перан. Які вызначаецца душэўнай цеплынёй; сардэчны, прыязны, добразычлівы.

Цёплыя словы.

Цёплыя адносіны.

5. перан. Мяккі, прыемны для зроку.

Цёплыя фарбы восені.

◊

Цёплае месца — выгадная пасада.

|| наз. цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. цёпленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

цёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (спец.).

1. Сельскагаспадарчая машына для выцярушвання насення з галовак канюшыны, лёну і пад.

Механічная ц.

2. Лапатка з ручкай для разгладжвання тынку пры тынкаванні.

|| прым. цёрачны, -ая, -ае.

Ц. барабан.

цёрла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Гліняная пасудзіна, у якой труць мак, таўкуць бульбу і пад.

У цёрле стаяла недатоўчаная бульба.

цёрн, -у, м.

Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, а таксама дробныя чорна-сінія, з шызым налётам плады гэтай расліны, якія маюць даўкі смак.

|| прым. цярно́вы, -ая, -ае.

Ц. куст.

◊

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (калючы цярновы вянок быў надзеты на Ісуса Хрыста перад распяццем на крыжы).

цётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

2. Жанчына наогул (часцей пажылая; разм.).

|| ласк. цётачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і цётухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

|| прым. цётчын, -а.

цёхкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цёх-цёх».

|| аднакр. цёхнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цёхкат, -у, М -каце, м. і цёхканне, -я, н.