бабраня́ і бабранё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Дзіцяня бабра.
бабры́ха, -і, ДМ -ры́се, мн. -і, -ры́х, ж.
Самка бабра.
ба́бскі, -ая, -ае (разм.).
Уласцівы жанчыне; жаночы.
Бабскія размовы.
бабслеі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які займаецца бабслеем.
|| ж. бабслеі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. бабслеі́сцкі, -ая, -ае.
бабсле́й, -я, м.
Від спорту: хуткасны спуск з гор па ледзяной трасе на бобе².
бабу́ля, -і, мн. -і, -бу́ль, ж.
Ласк. да баба¹ (у 1 і 2 знач.).
|| памянш.-ласк. бабу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.; прым. бабу́льчын, -а.
Б. чапец.
бабы́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).
Бессямейны адзінокі чалавек.
Векаваць бабылём.
|| ж. бабы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак і бабы́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.
|| прым. бабы́льскі, -ая, -ае.
Бабыльскае жыццё.
баваўна... (гл. бавоўна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «бавоўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: баваўнаводства, баваўнаводчы, баваўназдача, баваўнасейны.
баваўнаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст у галіне баваўнаводства.