Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хлапчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Невялікі хлапец, падлетак.

|| прым. хлапчуко́вы, -ая, -ае.

Хлапчуковыя чаравікі.

хлапчы́на, -ы, Д -ну, М -не, мн. -ы, -чы́н і -аў, м. (разм.).

Малады чалавек, дзяцюк.

Рослы, плячысты х.

хларава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

1. Абеззаразіць (абеззаражваць) пры дапамозе хлору.

Х. ваду.

2. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага ці неарганічнага рэчыва (спец.).

Х. этан.

|| наз. хларава́нне, -я, н.

хларафі́л, -у, м.

Зялёны пігмент раслін.

|| прым. хларафі́лавы, -ая, -ае.

хларафо́рм, -у, м.

Празрыстая лятучая вадкасць з саладкаватым пахам, якая ўтрымлівае хлор.

|| прым. хларафо́рмавы, -ая, -ае.

хларафо́с, -у, м.

Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў барацьбе са шкоднымі насякомымі.

|| прым. хларафо́сны, -ая, -ае.

хларо́з, -у, м. (спец.).

1. Адна з форм малакроўя, анемія.

2. Хвароба раслін, пры якой парушаецца ўтварэнне хларафілу і лісце жаўцее.

|| прым. хларо́зны, -ая, -ае.

хлары́ды, -аў, адз. хлары́д, -у, М -дзе, м. (спец.).

1. Злучэнні хлору з іншымі элементамі.

Хларыд натрыю.

2. Мінералы, солі салянай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

|| прым. хлары́дны, -ая, -ае.

хлары́ты, -аў, адз. хлары́т, -у, Мы́це, м. (спец.).

1. Група слюдападобных мінералаў зеленаватага колеру, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні.

2. Солі хлорыстай кіслаты.

|| прым. хлары́тавы, -ая, -ае.

хларэ́ла, -ы, ж. (спец.).

Аднаклетачная зялёная водарасць.