Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

уцё́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Стромая скала.

Гранітны ў.

уцё́сісты, -ая, -ае.

Багаты ўцёсамі, скалісты.

У. бераг.

|| наз. уцё́сістасць, -і, ж.

уці́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Абрубак.

У. дрэва.

уціна́нне гл. уцяць.

уціна́ць гл. уцяць.

уціра́нне гл. уцерціся, уцерці.

уціра́цца гл. уцерціся.

уціра́ць гл. уцерці.

уці́ск, -у, м.

1. гл. уціскаць².

2. Грубае абмежаванне ў правах; прыгнёт.

Сацыяльны ў.

Каланіяльны ў.

уціска́ць¹ гл. уціснуць.