уле́жаць, -жу, -жыш, -жыць; зак.
Прабыць на якім-н. месцы лежачы.
І паўгадзіны не ўлежыш у такую спёку.
уле́жна, безас., у знач. вык.
Добра, утульна ляжаць.
Хоць не ўежна, дык у. (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).
уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.
1. Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.
У. ў кабіну.
У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.
2. Умясціцца ўнутры чаго-н.
Нага не ўлезла ў бот.
Кнігі ўлезлі ў чамадан.
3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).
У. ў размову.
◊
Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.
|| незак. ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.
уле́плівацца гл. уляпіцца.
улі́к, -у, м.
1. Устанаўленне наяўнасці, колькасці чаго-н. шляхам падлікаў.
У. тавараў.
Магазін зачынены на ў.
Бухгалтарскі ў.
2. Рэгістрацыя з занясеннем у спісы асоб, якія знаходзяцца дзе-н.
Браць на ў.
Стаць на ў.
Зняцца з уліку.
Ваенны ў.
3. Прыняцце пад увагу чаго-н.
Пры ўліку ўсіх абставін.
|| прым. уліко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Уліковая дакументацыя.
Уліковая плошча.