узво́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Падраздзяленне роты, эскадрона або батарэі.
|| прым. узво́дны, -ая, -ае.
Узводны камандзір.
Далажыць узводнаму (наз.).
узво́д², -а і -у, М -дзе, м.
1. -у, гл. узвесці.
2. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне ва ўдарным механізме зброі, якое дае магчымасць узвесці курок (спец.).
Курок на ўзводзе.
◊
На ўзводзе (разм.) —
1) у стане ап’янення;
2) у стане нервовага ўзбуджэння.
|| прым. узвадны́, -а́я, -о́е.
узвы́сіцца, -ы́шуся, -ы́сішся, -ы́сіцца; зак.
1. Узняцца ўвысь, падняцца вышэй навакольнага (паэт.).
2. перан. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча, значэння.
Жаданне ў.
|| незак. узвыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. узвышэ́нне, -я, н.
узвы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак., каго-што.
1. Узняць увысь, падняць вышэй навакольнага (паэт.).
2. перан. Надаць каму-, чаму-н. больш высокае становішча, значэнне.
У. каго-н. у чыіх-н. вачах.
◊
Узвысіць голас — тое, што і павысіць голас.
|| незак. узвыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. узвышэ́нне, -я, н.
узвы́шаны, -ая, -ае.
1. Які ўзвышаецца над наваколлем; высокі.
Узвышаная мясцовасць.
2. перан. Поўны глыбокага зместу, значэння, высакародны, які ўзвышаецца над паўсядзённасцю (высок.).
Узвышанае пачуццё.
|| наз. узвы́шанасць, -і, ж. (да 2 знач.).
узвыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. гл. узвысіцца.
2. Пра што-н. высокае: стаяць, знаходзіцца дзе-н., вылучаючыся сярод чаго-н. сваёй вышынёй; высіцца.
Уздоўж набярэжнай узвышаліся будынкі.
узвы́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Высокая гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць.
Мазырскае ў.
2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.).
узвышэ́нне, -я, н.
1. гл. узвысіцца, узвысіць.
2. мн. -і, -яў. Узвышанае месца.
Узысці на ў.