Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

убра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; -а́ўся, -а́лася; убяры́ся; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.

У. ў святочны касцюм.

2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).

У. са збажыной.

Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.

|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

убра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; -а́ў, -а́ла; убяры́; -а́ны; зак., што.

1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

У. буракі машынамі.

2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

У. залу кветкамі.

Іней убраў дрэвы (перан.).

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. убо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

убро́д, прысл.

Па дне ў мелкім месцы, не ўплаў.

Перайсці раку ў.

убрыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (што).

Ударыць, выцяць задняй нагой ці абедзвюма заднімі нагамі (пра капытных жывёл).

Гэты чалавек можа знянацку і ў. (перан.).

убудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго-н.

У. шафу ў сцяну.

|| незак. убудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

убу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго (разм.).

Усыпаць, уліць, укласці куды-н. у вялікай колькасці.

У. многа гною ў глебу.

Столькі грошай убухалі за мэблю (перан.: патрацілі).

|| аднакр. убу́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты.

убы́ць, убу́ду, убу́дзеш, убу́дзе; убы́ў, -была́, -ло́; убу́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшаць (у колькасці, аб’ёме і пад.).

Убыла вада ў сажалцы.

Убыў дзень.

Убыла рашучасць (знікла, аслабла).

2. (звычайна з адмоўем). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н.

Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца.

З табою ніхто не ўбудзе.

|| незак. убыва́ць, -а́е (да 1 знач.).

убяга́ць гл. убегчы.

ува, прыназ. з М.

Ужыв. замест прыназоўніка «у» перад словамі «мне», «усіх», «усім», напр.: ува мне, ува ўсіх.

увабра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; увабра́ўся, -ра́лася; убяры́ся; зак. (пераважна ў прошлым часе).

1. Пранікнуць унутр чаго-н., паглынуцца, уцягнуцца.

Дзёгаць увабраўся ў юхтовыя боты.

2. Усяліцца куды-н. або забрацца, залезці куды-н. (разм.).

У. ў новую кватэру.

У. ў гушчар.

|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.