Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэсці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак.

Правяраць, вызначаць што-н. пры дапамозе тэста.

|| зак. пратэсці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. тэсці́раванне, -я, н.

тэтрало́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

Чатыры літаратурныя або музычна-драматычныя творы, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта.

|| прым. тэтралагі́чны, -ая, -ае.

тэтра́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У антычным вершаскладанні: чатырохдольны верш.

|| прым. тэтраметры́чны, -ая, -ае.

тэўто́ны, -аў, адз.о́н, -а, м.

Агульная назва старажытнагерманскіх плямёнаў.

|| прым. тэўто́нскі, -ая, -ае.

тэ́фтэлі і тэфтэ́лі, -яў.

Ежа з мяснога фаршу ў выглядзе шарыкаў.

тэхмі́німум, -у, м.

Сукупнасць ведаў, вопыту ў якой-н. галіне тэхнікі, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.

Здаць т.

тэхнакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік тэхнакратыі (у 1 знач.).

2. Прадстаўнік тэхнакратыі (у 2 знач.).

тэхнакра́тыя, -і, ж.

1. Напрамак грамадскай думкі, згодна з якім улада павінна належаць навуковай тэхнічнай інтэлігенцыі.

2. зб. Высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне тэхнікі, якія ўдзельнічаюць у кіраванні вытворчасцю і ажыццяўленні ўрадавай эканамічнай палітыкі.

|| прым. тэхнакраты́чны, -ая, -ае.

тэхнало́гія, -і, ж.

Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці.

Т. апрацоўкі металаў.

|| прым. тэхналагі́чны, -ая, -ае.

Т. працэс.

тэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі, тэхнічных навук.