тэлеграфі́я, -і,
Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.
тэлеграфі́я, -і,
Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.
тэлекана́л, -а,
Электронны сродак масавай інфармацыі, які ўяўляе сабой сукупнасць тэлевізійных праграм, сфарміраваных у адпаведнасці з сеткай вяшчання для наступнага распаўсюджання.
тэ́лекс, -а,
1. Міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання.
2. Апарат для такога тэлеграфавання.
3. Тэкст паведамлення, атрыманы з дапамогай такога апарата.
||
тэлемо́ст, -мо́ста,
Тэлевізійная сувязь на далёкія адлегласці пры дапамозе касмічных апаратаў.
тэлепа́тыя, -і,
Парапсіхалагічная з’ява перадачы думак і пачуццяў на адлегласці без дапамогі органаў пачуццяў.
||
тэлеско́п¹, -а,
Астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі целамі.
||
тэлеско́п², -а,
Парода акварыумных залатых рыбак.
тэлеста́нцыя, -і,
Комплекс збудаванняў і прыстасаванняў для падрыхтоўкі праграм тэлевяшчання і іх перадачы.
тэлесту́дыя, -і,
Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца трансляцыі тэлевізійных праграм.
тэлета́йп, -а,
Тэлеграфны апарат з клавіятурай як у друкарскай машынцы для перадачы тэкставых паведамленняў.
||