Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

трэці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго.

Пагардліва абыходзіцца з кім-н., зневажальна адносіцца да каго-н.

Т. супрацоўніка.

|| наз. трэці́раванне, -я, н.

трэць, -і, мн. -і, траце́й, ж.

Адна з трох роўных частак, на якія дзеліцца што-н.

Да вечара прайшлі т. дарогі.

Адна т.

трэця... (гл. трэце...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «трэце...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: трэцякласны, трэцясортны, трэцякурснік.

трэцякла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань трэцяга класа.

|| ж. трэцякла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

трэцякла́сны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да памяшканняў, месцаў трэцяга класа на транспарце.

Т. вагон.

2. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны (разм.).

Т. спецыяліст.

трэцяра́дны, -ая, -ае.

Малаістотны, малазначны; пасрэдны.

трэ́шчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

1. Шчыліна, вузкае паглыбленне на паверхні.

Сцяна дала трэшчыну.

2. перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім-н.

У іх адносінах утварылася т.

туале́т, -а і -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Адзенне, убранне.

Багаты т.

Дарожны т.

2. -у. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне і пад.).

Займацца туалетам.

3. -а. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, апранаюцца і пад.

4. -а. Прыбіральня (у 2 знач.).

|| прым. туале́тны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Туалетнае мыла.

ту́ба¹, -ы, мн. -ы, туб, ж.

Вялікі цюбік.

Т. зубной пасты.

|| прым. ту́бавы, -ая, -ае.

ту́ба², -ы, мн. -ы, туб, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.