Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

трыціка́ле, нескл., н.

Збожжавая культура, якая з’яўляецца гібрыдам пшаніцы і жыта.

трыццацігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. трыццацігоддзе.

2. Які праіснаваў трыццаць гадоў.

трыццаціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Прамежак часу ў трыццаць гадоў.

2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося трыццаць гадоў таму назад.

Т. перамогі.

|| прым. трыццацігадо́вы, -ая, -ае.

тры́ццаць, -ццаці, Т -ццаццю́, ліч. кольк. Лік і колькасць 30.

Т. крокаў.

|| парадк. трыцца́ты, -ая, -ае.

трыя́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, трыя́д, ж.

Адзінства, якое ўтвараецца трыма асобнымі членамі, часткамі.

трэ, у знач. вык.

Тое, што і трэба¹.

трэ́ба¹, у знач. вык.

1. з інф. Неабходна, абавязкова патрэбна.

Т. ехаць.

Т. чытаць.

2. каму-чаму і з інф. Патрабуецца, патрэбна.

Яму т. кватэра.

3. безас., каму. Пажадана.

Чаго табе т.?

Гэта ж трэба (разм.) — вокліч, які выражае здзіўленне.

Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.

Што трэба, то трэба (разм.) — абавязкова, бясспрэчна.

трэ́ба², -ы, мн. -ы, трэб, ж.

У праваслаўі: богаслужэбны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда і пад.), які выконваецца святаром па просьбе веруючых.

трэ́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб².

трэк, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартыўнае збудаванне з кругавой дарожкай для трэніровак і гоначных спаборніцтваў па вела- і мотаспорце.

Веласіпедны т.

|| прым. трэ́кавы, -ая, -ае.

Трэкавыя гонкі.