Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суадне́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́цца; зак.

Быць суаднесеным, супастаўленым.

Гэтыя два паняцці суадносяцца паміж сабой.

|| незак. суадно́сіцца, -но́сіцца.

суадно́сіны, -сін.

Узаемная сувязь, адносіны паміж чым-н.

С. паняццяў.

суадно́сны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў суадносінах з чым-н.

Суадносныя паняцці.

|| наз. суадно́снасць, -і, ж.

суайчы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які мае з кім-н. агульную айчыну.

|| ж. суайчы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

суа́ўтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая сумесна з кім-н. з’яўляецца аўтарам літаратурнага навуковага твора, адкрыцця або вынаходства.

С. манаграфіі.

С. сцэнарыя.

С. праекта помніка.

|| прым. саа́ўтарскі, -ая, -ае.

суа́ўтарства, -а, н.

Сумеснае аўтарства, работа некалькіх аўтараў.

суб...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) другаснасці, пабочнасці, падначаленасці, маласці ў параўнанні з тым, што названа ў базавай аснове, напр.: субпадрад, субпадрадчык, субынспектар, субпрэфект, субарэнда, субпрадукты, субкантынент, субадзінка, субклетачны, субмікронны, суб’ядзерны;

2) знаходжання каля чаго-н., пад чым-н., напр.: субстратасфера, субальпійскі, субарктычны, субсветлавы.

субардына́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Сістэма строгага службовага падпарадкавання малодшых старшым.

|| прым. субардынацы́йны, -ая, -ае.

суб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: чалавек, які пазнае свет і супрацьстаіць яму як аб’екту пазнання.

2. Чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (кніжн.).

3. Наогул чалавек (звычайна з адмоўнымі рысамі; разм.).

Хадзіў тут нейкі падазроны с.

4. У логіцы: прадмет суджэння.

5. У граматыцы: семантычная катэгорыя са значэннем выканаўцы дзеяння або носьбіта стану.

Суб’ект права — фізічная або юрыдычная асоба як носьбіт юрыдычных правоў і абавязкаў (спец.).

|| прым. суб’е́ктны, -ая, -ае (да 1, 4 і 5 знач.).

суб’ектыві́зм, -у, м.

1. У філасофіі: светапогляд, які адмаўляе аб’ектыўныя законы развіцця і сцвярджае галоўную ролю асобнага суб’екта ў працэсе пазнання і грамадскай дзейнасці.

2. Асабістыя, суб’ектыўныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н.

С. у трактоўцы падзей.

|| прым. суб’ектыві́сцкі, -ая, -ае.