стрыхо́ўка, -і,
Прылада ў выглядзе дошчачкі з канаўкамі для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.
стрыхо́ўка, -і,
Прылада ў выглядзе дошчачкі з канаўкамі для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.
стрэл, -у,
Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць, а таксама гук гэтага ўзрыву.
стрэлападо́бны, -ая, -ае.
Які мае форму, выгляд стралы.
||
стрэ́лачнік, -а,
Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.
Стрэлачнік вінаваты (
||
стрэ́ліць
стрэ́лка, -і,
1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак
2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.
3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.
4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.
5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.
||
||
стрэ́льба, -ы,
Ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ствалом.
||
стрэ́льбішча, -а,
Участак, спецыяльна абсталяваны для вучэбнай або спартыўнай стральбы.
||
стрэ́льнуць
стрэ́ляны, -ая, -ае.
1. Пра дзічыну: забіты са стрэльбы.
2. Які пабыў у баях, абстраляны.
3. Такі, у якога стралялі.
4. Выкарыстаны для стральбы.
Стрэляны верабей — вопытны, бывалы чалавек.