Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спляска́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., спле́шчацца; зак.

Ад ціску, удару зрабіцца пляскатым; сплюшчыцца.

|| незак. спле́сквацца, -аецца.

спляска́ць гл. сплескваць.

сплясне́лы і спле́снелы, -ая, -ае.

Пакрыты плесняй.

сплясне́ць гл. плеснець.

сплята́нне гл. сплесці.

сплята́цца гл. сплесціся.

сплята́ць гл. сплесці.

спляце́нне гл. сплесціся, сплесці.

спо́ведзь, -і, ж.

1. Пакаянне ў грахах перад святаром і дараванне ім грахоў.

2. перан. Шчыры расказ пра сваё жыццё; прызнанне ў чым-н.

С. героя рамана.

|| прым. спо́ведны, -ая, -ае (да 1 знач.).

спод, -у, М -дзе, м.

1. Ніз, ніжняя частка чаго-н., таксама бок прадмета, процілеглы яго верху.

2. Дно чаго-н.

С. машыны.

3. Унутраны бок вопраткі, тканіны.

Пярыны і коўдры з чырвоным сподам.

|| прым. спо́дні, -яя, -яе (да 3 знач.).