скразны́, -а́я, -о́е.
1. Які праходзіць наскрозь.
Скразная рана.
2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.
С. цягнік.
3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.
Скразная загартоўка дэталей.
4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.
Скразныя фіранкі.
5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.
С. вецер.
скразня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.
Вельмі моцная цяга паветра праз скразныя адтуліны, праёмы і пад.
С. шкодны для здароўя.
|| прым. скразняко́вы, -ая, -ае.
скрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Зрушыцца з месца.
Цягнік скрануўся з месца.
|| незак. скрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. скрана́нне, -я, н.
скрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
Зрушыць з месца.
С. шафу.
|| незак. скрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. скрана́нне, -я, н.
скрапі́ць, скраплю́, скрэ́піш, скрэ́піць; скрэ́плены; зак., што.
Выклікаць запор.
Пражаным бобам скрапіла (безас.) жывот.
|| незак. скрапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. скрапле́нне, -я, н.
скрапля́льны, -ая, -ае.
Які служыць для скраплення жывата.
С. сродак.
скра́сці, скра́ду, скра́дзеш, скра́дзе; скра́дзены; зак., каго-што.
Цішком забраць для сябе што-н. чужое.
Тваіх здабыткаў злодзею не с.
скрозь, прысл. і прыназ.
1. прысл. Усюды.
С. лёг снег.
2. прысл. Заўсёды, увесь час (разм.).
Я сябе с. сам правяраю.
3. прыназ. з В. Цераз што-н.
С. шчыліны дзвярэй прабівалася святло.
4. прыназ. з В. Ужыв. пры абазначэнні стану, дзеяння і пад., якое змяняецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад.
Шаптаць с. слёзы.
скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены; зак., што.
1. гл. кроіць.
2. Кроячы, зрасходаваць што-н.
С. увесь паркаль.
|| незак. скро́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
скро́мны, -ая, -ае.
Тое, што і сціплы.
|| наз. скро́мнасць, -і, ж.