сапра́ўдны, -ая, -ае.
1. Які адпавядае рэчаіснасці, аўтэнтычны, рэальны, праўдзівы.
С. дакумент.
2. Які захоўвае сваю сілу, дзейнічае.
Білет с. тры дні.
3. Які з’яўляецца лепшым узорам чаго-н., ідэалам каго-, чаго-н.
С. мастак.
Сапраўдная дружба.
4. Пра адмоўныя якасці каго-н. (разм.).
С. дурань.
○
Сапраўдны лік — у матэматыцы: усякі лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы.
|| наз. сапра́ўднасць, -і, ж.
сапраўды́, прысл.
1. Ужыв. для падкрэслівання праўдзівасці таго, што адбываецца на самай справе.
Я с. адчуваю сябе не вельмі.
2. у знач. пабочн. сл. Так, на самай справе.
С., чаму б не паглядзець фільм?
сапрэ́лы, -ая, -ае.
1. Сапсаваны ад цяпла і вільгаці; папрэлы; сатлелы.
С. мох.
Сапрэлыя шпалы.
2. Змакрэлы ад поту.
сапсава́цца гл. псавацца.
сапса́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал.
Паляванне з сапсанам.
Развядзенне сапсанаў у вальерах.
сапсе́лы, -ая, -ае (разм.).
Які выжыў з розуму.
сапсе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).
Выжыць з розуму.
сапфі́р, -у, м.
Каштоўны камень сіняга або блакітнага колеру.
|| прым. сапфі́рны, -ая, -ае і сапфі́равы, -ая, -ае.