сана́та, -ы,
Музычны твор для аднаго або некалькіх інструментаў, які складаецца з трох або чатырох кантрастуючых частак рознага характару і тэмпу, адна з якіх мае форму санатнага алегра.
||
сана́та, -ы,
Музычны твор для аднаго або некалькіх інструментаў, які складаецца з трох або чатырох кантрастуючых частак рознага характару і тэмпу, адна з якіх мае форму санатнага алегра.
||
санато́рый, -я,
Спецыяльна абсталяваная для лячэння, прафілактыкі захворванняў і адпачынку стацыянарная ўстанова курортнага тыпу.
||
санаці́на, -ы,
Невялікая саната.
са́начкі
са́начны
санву́зел, -зла́,
Скарачэнне: санітарны вузел — ванная, душ і прыбіральня.
сангві́нік, -а,
Чалавек сангвінічнага тэмпераменту.
||
сангвіні́чны, -ая, -ае.
Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.
санда́л, -а і -у,
1. -а. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых з араматычнай драўнінай.
2. -у. Фарбавальнік (звычайна чырвоны), які здабываюць з драўніны гэтага і некаторых іншых дрэў.
||
сандале́ты, -ле́т,
Лёгкія летнія туфлі.