Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэ́дкасць, -і, ж.

1. гл. рэдкі.

2. Рэдкая з’ява.

Жывыя кветкі на Поўначы — вялікая р.

3. Рэдкі прадмет, музейная, антыкварная рэч.

Бібліяграфічная р.

Калекцыя рэдкасцей.

На рэдкасць — аб кім-, чым-н. выключным, рэдкім.

Дні стаялі на рэдкасць халодныя.

Не рэдкасць — звычайна, часта бывае.

Такія выпадкі — не рэдкасць.

рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.

1. Недастаткова густы, вадзяністы.

Р. кісель.

Рэдкая смятана.

2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

Рэдкая барада.

Рэдкія зубы.

Р. невад (няшчыльна сплецены).

3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Рэдкія паўстанкі.

4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.

Рэдкія стрэлы.

Р. пульс.

5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

Рэдкая з’ява.

Р. госць.

Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.

Рэдкія металы.

|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).

рэдукава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. і незак. (спец.).

Падвергнуцца (падвяргацца) рэдукцыі (у 2 знач.).

рэдукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Падвергнуць (падвяргаць) рэдукцыі.

рэду́кцыя, -і, ж. (спец.).

1. Пераход, звядзенне складанага да простага.

2. Змяншэнне, паслабленне чаго-н.

Р. ціску пары.

Р. ненаціскных галосных.

|| прым. рэдукцы́йны, -ая, -ае.

рэду́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

У старых арміях: самкнутае палявое ўмацаванне, абкружанае ровам і брустверам.

|| прым. рэду́тны, -ая, -ае.

рэе́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вопіс, пісьмовы пералік.

Дзяржаўны суднавы р.

|| прым. рэе́стравы, -ая, -ае.

рэ́ечны гл. рэйка¹.

рэжы́м, -у, м.

1. Дзяржаўны лад.

Дэмакратычны р.

Стары р.

2. Устаноўлены распарадак чаго-н.

Правільны р. харчавання.

Школьны р.

Р. эканоміі.

3. Умовы дзейнасці, працы, існавання чаго-н.

Працоўны р. машыны.

Р. рэек.

|| прым. рэжы́мны, -ая, -ае.

рэжысёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, -ая, -ае.

Рэжысёрскае бачанне п’есы.