Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

юпі́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магутная электрычная асвятляльная прылада для кіназдымкі пры штучным або камбінаваным асвятленні.

юр, -у, м.

Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.

На яго напаў ю.

ю́р’еў, -ва.

У выразе: вось табе, бабка, і Юр’еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла ў сувязі з абмежаваннем свабоды дзеянняў, перамяшчэння і пад.; звязана з адменай у канцы 16 ст. права прыгонных пераходзіць ад аднаго памешчыка да другога ў асенняе свята Святога Юрыя].

юрлі́вец, -і́ўца, мн. -і́ўцы, -і́ўцаў, м.

Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.

юрлі́вы, -ая, -ае.

Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр.

Ю. чалавек.

Юрлівая ўсмешка.

|| наз. юрлі́васць, -і, ж.

юро́дзівы, -ая, -ае.

1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва.

Ю. хлопец.

2. у знач. наз. юро́дзівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар’ят, які валодае дарам прадказання.

юро́дства, -а, н.

1. Стан бессвядомасці, вар’яцтва.

2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.

Рабіць ю.

юро́дстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (неадабр.).

Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).

ю́рта, -ы, ДМ ю́рце, мн. -ы, -аў, ж.

Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.

|| прым. ю́ртавы, -ая, -ае.

юрыды́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да права¹ (у 1 знач.), прававы.

Ю. доказ.

Юрыдычная тэрміналогія.

Юрыдычная кансультацыя.

Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста.

Юрыдычная практыка.