Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разго́йдвацца гл. разгайдацца.

разго́йдваць гл. разгайдаць.

разго́н, -у, м.

1. гл. разагнаць.

2. Рух з паступова нарастаючай хуткасцю; разбег.

Набраць р.

3. Адлегласць ад аднаго пункта да другога.

Які р!

4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці.

Гаспадарка набірае р.

5. Строгая вымова; разнос (разм.).

Даць р. за парушэнне дысцыпліны.

|| прым. разго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

разго́ністы, -ая, -ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).

Разгоністая хада.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты.

Р. будынак новага вакзала.

3. Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

4. 3 вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Р. радок.

|| наз. разго́ністасць, -і, ж.

разго́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. разагнаць.

2. Расплюшчванне кавалка металу ў папярочным напрамку (спец.).

3. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей (спец.).

4. Строгая вымова; праробка, разнос (разм.).

разго́нны, -ая, -ае.

1. гл. разгон.

2. Тое, што і разгоністы (у 1 і 2 знач.).

разго́рніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Паддацца наплыву жалю; разжаліцца.

разго́рніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што (разм.).

Выклікаць жаль у каго-н.; разжаліць.

Р. бацькоў.

разго́рнуты, -ая, -ае.

1. Шырокі, падрабязны.

Р. план.

Р. сказ (які мае паясняльныя словы).

2. Шырока арганізаваны.

Разгорнутае спаборніцтва.

3. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту (спец.).

|| наз. разго́рнутасць, -і, ж.

разго́ртванне гл. разгарнуцца, разгарнуць.