Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разга́лісты, -ая, -ае.

3 шырока раскінутымі галінамі.

Р. дуб.

|| наз. разга́лістасць, -і, ж.

разгамані́цца, -маню́ся, -мо́нішся, -мо́ніцца; зак. (разм.).

Тое, што і разгаварыцца.

Разгаманіліся сябры.

|| незак. разгамо́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разганя́цца гл. разагнацца.

разганя́ць гл. разагнаць.

разга́р, -у, м.

Пара самага высокага развіцця, самага моцнага праяўлення чаго-н., момант найвышэйшага напружання ў развіцці чаго-н.

У разгары пасяўная.

Вясна ў разгары.

разгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак., з кім.

Аддзяліцца адзін ад аднаго агароджай, перагародкай.

Р. з суседзямі парканам.

|| незак. разгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што.

1. Раздзяліць перагародкай, агароджай.

Р. пакой у кватэры.

Р. участак.

2. Раскідаць, разбурыць тое, чым было перагароджана што-н.

|| незак. разгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

разгара́цца гл. разгарэцца.

разгарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. гл. гарачыцца.

2. Адчуць жар, разагрэцца.

Р. ад спёкі.

разгарлапа́ніцца і разгарла́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Раскрычацца.

Чаго разгарлапаніўся?