Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Звязка, ахапак.

П. лёну.

2. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе.

Цыбуля пайшла ў пукі.

|| памянш. пучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

пука́тасць, -і, ж.

1. гл. пукаты.

2. мн. -і, -ей. Пукатае месца.

Пукатасці паверхні.

пука́ты, -ая, -ае.

Тое, што і выпуклы.

Пукатае дно.

П. лоб.

|| наз. пука́тасць, -і, ж.

пуло́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Род трыкатажнага світара без каўняра і засцежак.

|| прым. пуло́верны, -ая, -ае.

пульверыза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для распырсквання вадкасці дробнымі часцінкамі.

|| прым. пульверыза́тарны, -ая, -ае.

пульверыза́цыя, -і, ж.

Распырскванне вадкасці пульверызатарам.

пу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

пульну́ць гл. пуляць.

пу́льпа, -ы, ж. (спец.).

1. Рыхлая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба.

2. Сумесь вады і грунту або горнай пароды, якая атрымліваецца пры земляных і горных работах гідраўлічным спосабам.

3. Зробленая і разрэджаная руда.

пульс, -у, м.

1. Рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца дзейнасцю сэрца.

Намацаць п.

2. перан., чаго. Тэмп жыцця, руху чаго-н.

П. грамадскага жыцця.

|| прым. пу́льсавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).