прыстасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак.
Асвоіўшыся з чым-н., набыць патрэбныя навыкі, уменне.
П. да абставін.
П. да новых умоў жыцця.
|| незак. прыстасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прыстасава́нне, -я, н. і прыстасо́ўванне, -я, н.
|| прым. прыстасава́льны, -ая, -ае (спец.).
Прыстасавальныя ўласцівасці.
Прыстасавальная афарбоўка насякомых.
прыстасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.
1. каго-што. Зрабіць прыгодным, прымяніць для чаго-н.
П. будынак пад клуб.
2. што і да чаго. Прымеркаваць да чаго-н. у часе.
П. паездку да свята.
|| незак. прыстасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыстасава́нне, -я, н. і прыстасо́ўванне, -я, н.
пры́стаў, -тава, мн. -тавы, -таваў, м. (гіст.).
1. Паліцэйская пасада невялікага адміністрацыйнага раёна.
Участковы п.
Станавы п.
2. У Расійскай дзяржаве да 1917 г.: службовая асоба, прыстаўленая да каго-, чаго-н. для нагляду.
○
Судовы прыстаў — судовы выканаўца.
прыста́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -та́вак, ж.
1. Тое, што прыстаўлена, далучана да чаго-н.
Тэлевізійная п.
2. У граматыцы: частка слова, марфема, якая стаіць перад коранем; прэфікс.
|| прым. прыста́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Прыставачныя дзеясловы.
прыстаўле́нне гл. прыставіць.
прыстаўля́ць гл. прыставіць.
прыстаўны́, -а́я, -о́е.
1. Такі, які прыстаўляецца ці можа прыстаўляцца да чаго-н.
Прыстаўное крэсла (у тэатры). Прыстаўная лесвіца.
2. У граматыцы: прыстаўныя гукі — зычныя і галосныя гукі, што ўзнікаюць у пэўных фанетычных умовах у пачатку слова (напр.: «в» у слове «возера», «о» ў слове «Орша»).
прыста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.
Гразь прыстала да паліто.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм.).
Прыстаў грып.
3. да каго. Далучыцца, прымкнуць.
П. да кампаніі.
4. да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі і пад. (разм.).
П. з пытаннямі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра судны: падышоўшы да берага, прыстані, прычаліць.
6. Стаміцца, змагчыся.
Конь прыстаў у дарозе.
◊
Прыстаць у прымы — стаць прымаком.
|| незак. прыстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й; наз. прыстава́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).
прысто́йнасць, -і, ж.
1. гл. прыстойны.
2. Ветлівасць, далікатнасць.
Прытрымлівацца правіл прыстойнасці.
прысто́йны, -ая, -ае.
1. Які адпавядае правілам прыстойнасці (у 2 знач.); добра выхаваны, сумленны.
П. малады чалавек.
2. Дастаткова добры; дастатковы па велічыні.
П. касцюм.
Прыстойная адлегласць.
|| наз. прысто́йнасць, -і, ж.