Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пры́нцып, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. тэорыі, вучэння, навукі і пад.

Прынцып прававой дзяржавы.

Прынцыпы мастацтва.

2. Перакананне, погляд на рэчы.

Мець цвёрдыя жыццёвыя прынцыпы.

3. Асноўная асаблівасць канструкцыі чаго-н.

Гучнагаварыцелі зроблены па прынцыпе тэлефона.

У прынцыпе — у асноўным, у агульных рысах.

У прынцыпе я згодзен.

прынцыпо́вы, -ая, -ае.

1. Які датычыць прынцыпаў.

Прынцыповае пытанне.

2. Які прытрымліваецца цвёрдых прынцыпаў

П. чалавек.

Прынцыповая крытыка.

3. Які датычыць чаго-н. толькі ў асноўным.

Прынцыповая згода на што-н.

|| наз. прынцыпо́васць, -і, ж.

прыню́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Прывыкнуць да якога-н. паху.

П. да тытунёвага дыму.

2. Унюхваючыся, пастарацца вызначыць што-н. па паху, распазнаць якія-н. пахі.

Прынюхаўся — пахла смажанай рыбай.

|| незак. прыню́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прыняво́ліць гл. няволіць.

прыня́цца, прыму́ся, пры́мешся, пры́мецца; прыня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; прымі́ся; зак.

1. за што і з інф. Пачаць што-н. рабіць, узяцца за што-н.

Л. за справу.

П. пісаць заяву.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць карані, прыжыцца.

Прышчэпак прыняўся.

|| незак. прыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прыня́ць, прыму́, пры́меш, пры́ме; прыня́ў -няла́, -ло́; прымі́; прыня́ты; зак.

1. каго-што. Прыбраць, занесці, пераставіць у іншае месца.

П. посуд у шафу.

2. каго-што. Узяць, атрымаць тое, што хто-н. дае, перадае, здае; узяць у сваё распараджэнне.

П. тэлеграму. П. тавар.

Камісія прыняла новы дом.

3. што. Узяць пад сваё кіраўніцтва, заняць (якую-н. пасаду).

П. брыгаду. П. пост дырэктара.

4. каго (што). Уключыць у склад чаго-н., дапусціць да ўдзелу ў чым-н.

П. на працу. П. у інстытут.

5. каго (што). Дапусціць, пусціць да сябе з якой-н. мэтай (для размовы, для агляду, у якасці госця, жыльца і пад.).

П. пасла. П. наведвальніка. П. гасцей.

Урач прыняў хворую.

Добра п. каго-н. (добра аднесціся, добра сустрэць).

6. што. Успрыняць.

П. вестку без энтузіязму. П. да ведама што-н. П. на свой рахунак што-н. (як што-н., што адносіцца да сябе). П. да сэрца што-н.

7. што. Згадзіцца з чым-н., аднесціся да чаго-н. станоўча.

П. параду. П. чыё-н. запрашэнне.

8. што. Зацвердзіць, галасаваннем выразіць згоду з чым-н.

П. закон. П. пастанову.

Праект прыняты.

9. што. Выканаць, ажыццявіць (тое, што выражана наступным назоўнікам).

П. рашэнне (рашыць). П. смерць (памерці). П. прысягу. П. меры. П. на сябе абавязак што-н. зрабіць.

10. што. Стаць уладальнікам якога-н. звання, сану, падданым (якой-н. дзяржавы).

П. беларускае грамадзянства.

11. што. Набыць які-н. выгляд, асаблівасці.

П. позу.

Столік прыняў выгляд чарцёжнага стала.

12. што. Падвергнуць сябе якой-н. гігіенічнай, лячэбнай працэдуры.

П. душ. П. курс лячэння.

13. што і чаго. Выпіць, праглынуць (лякарства).

П. мікстуру.

14. каго-што і за каго-што. Прызнаць, палічыць.

П. каго-н. за іншага.

15. Прасунуцца трохі ў якім-н. напрамку (разм.).

Калона прыняла ўправа.

16. што. Зразумеўшы, паўтарыць (спец.).

П. сігнал.

17. каго (што). Аказаць дапамогу пры родах.

П. дзіця.

Прыняць бой — не ўхіліцца ад бою, што ўзнік па ініцыятыве праціўніка.

Прыняць ласку — аказаць гонар, уважыць (зайшоўшы, завітаўшы і пад.).

Прыняць экзамен (залік і пад.) у каго — правесці вучэбную праверку.

|| незак. прыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыма́нне, -я, н., прыём, -у, м. (да 2, 4, 5, 13 і 16 знач.), прыёмка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 2 знач.; спец.) і прыня́цце, -я, н. (да 2, 3, 8—11, 14 і 16 знач.).

Гасцінны прыём.

Тэлеграфістка перайшла на прыём.

Прыёмка тавараў.

Прыняцце рэзалюцыі.

|| прым. прыёмачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прыёмны, -ая, -ае (да 1,4 і 5 знач.).

Прыёмачная камісія (якая прымае гатовы аб’ект). Прыёмны пункт.

Прыёмная радыёстанцыя.

Прыёмныя экзамены.

Прыёмная камісія (якая прымае абітурыентаў; у 2 знач.). Прыёмны дзень.

пры́павесць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Тое, што і прытча.

прыпадабне́нне гл. прыпадобніцца, прыпадобніць.

прыпадабня́цца гл. прыпадобніцца.

прыпадабня́ць гл. прыпадобніць.