Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пля́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

3 шумам упасці або ўдарыцца.

П. на падлогу.

П. ў гразь.

пля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. каго і без дап. Ударыць далонню аб далонь або далонню па кім-, чым-н.

П. па твары.

2. што. Кінуць з шумам або ўпасці з шумам (разм.).

П. мокрую анучу аб падлогу.

плятка́р, плеткара́, мн. плеткары́, плеткаро́ў, м.

Чалавек, які пляткарыць.

|| ж. плятка́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. плятка́рскі, -ая, -ае.

плятка́рства, -а, н.

Распаўсюджванне плётак².

|| прым. плятка́рскі, -ая, -ае.

плятка́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Распаўсюджваць плёткі².

|| наз. плятка́ранне, -я, н.

пляц, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Зямля пад сядзібай, агародам.

Паставіць хату на добрым пляцы.

2. Прызначаная для забудовы тэрыторыя ў горадзе або вёсцы.

3. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў (гіст.).

Вучэбны п.

пляце́нне, -я, н.

1. гл. плесці.

2. Спосаб злучэння нітак, сцяблін і інш. палос эластычнага матэрыялу.

Карункавае п.

П. кошыкаў.

пляце́нь, плятня́, мн. плятні́, плятнёў, м.

Агароджа з пераплеценых тонкіх галін.

пляцёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Што-н. сплеценае ўдоўж з некалькіх пасмаў, кавалкаў і пад.

2. Плеценая кашолка.

3. Падоўжаная вітая белая булка.

4. Выраб тканіны з асобым рысункам перапляцення нітак.

Вытанчаная п.

пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.

Спартыўная п.

Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.

2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.

Лесвічная п.

3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.

Задняя п. трамвая.

4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).

|| прым. пляцо́вачны, -ая, -ае.