паўзуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
1. Тое, што і паўзун (у 1 і 2 знач.).
2. мн. Спецыяльны касцюм для маленькіх дзяцей, калі яны яшчэ не ўмеюць хадзіць, а толькі поўзаюць.
|| прым. паўзунко́вы, -ая, -ае.
паўзу́чы, -ая, -ае.
1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання.
Паўзучыя гады (пра змей).
2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што-н.
Паўзучыя расліны.
○
Паўзучы эмпірызм (кніжн., неадабр.) — няўмелае апісанне фактаў без іх аналізу і абагульнення.
паўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; по́ўз, паўзла́, -ло́; -зі́; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перамяшчацца па паверхні ўсім целам (пра паўзуноў) ці на ножках (пра насякомых).
Жук паўзе.
Павук паўзе па сцяне.
Туман паўзе па нізіне (перан.).
2. Пра чалавека: перамяшчацца, прыпадаючы тулавам да паверхні і перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.
Байцы паўзлі на жыватах.
Дзіця паўзе па падлозе.
3. Ісці, перамяшчацца вельмі павольна (разм.).
Цягнік паўзе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, прылягаючы да паверхні, чапляючыся за яе.
Па ствале дрэва поўз плюшч.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апаўзаць, асыпацца.
Грунт паўзе.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра паўвадкую масу: цячы, выцякаць адкуль-н. (разм.).
Цеста паўзе з дзяжы.
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Распаўсюджвацца, перадавацца (разм.).
Чуткі паўзлі ва ўсе бакі.
паўзыхо́дзіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.
Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
паўкажу́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м.
Кароткі, да каленяў, кажух.
паўкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і паўкі́дваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае.
П. рыдлёўкі ў пуню.
паўкіса́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.
Укіснуць — пра ўсё, многае.
паўклада́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца і паўкла́двацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.
Укласціся — пра ўсіх, многіх.
Усе паўкладаліся (паўкладваліся) спаць.
паўклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паўкла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае.
П. дзяцей спаць.
паўкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Уклеіць усё, многае.
П. лісты ў кнігу.