Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паразітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Жыць паразітам, весці паразітарнае існаванне.

паразіта́рны, -ая, -ае.

1. Які распаўсюджваецца паразітамі (у 1 знач.).

Паразітарныя хваробы.

2. Уласцівы паразітам.

Весці п. лад жыцця.

|| наз. паразіта́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

паразіты́зм, -у, м.

1. Суіснаванне двух арганізмаў, пры якім адзін арганізм (паразіт) корміцца за кошт другога.

2. перан. Жыццё з чужой працы, дармаедства.

|| прым. паразіты́чны, -ая, -ае.

паразі́ць, -ражу́, -разі́ш, -разі́ць; -разі́м, -разіце́, -разя́ць; -ражо́ны; зак.

1. каго-што і чым. Забіць, нанесці ўдар якой-н. зброяй; папаўшы ў што-н., знішчыць, разбурыць (кніжн.).

П. мішэнь.

2. каго-што. Разбіць, перамагчы (высок.).

П. ворага.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе (пра хваробу).

Параліч паразіў вочныя нервы.

|| незак. паража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паражэ́нне, -я, н.

паразліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разліць усё, многае.

П. халадзец у талеркі.

паразло́мвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Разламацца — пра ўсё, многае.

паразло́мваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разламаць усё, многае.

паразлята́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Разляцецца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Шпакі паразляталіся.

паразма́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Размазаць усё, многае.

паразмака́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак., што.

Размокнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.