Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

парады́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар пародый.

парады́чны гл. пародыя.

пара́д-але́, пара́да-але́, мн. пара́ды-але́, пара́даў-але́, м.

У цырку: выхад на арэну ўсіх удзельнікаў перад пачаткам праграмы.

паража́льны, -ая, -ае.

Здольны паражацца чым-н.

Паражальная тэрыторыя.

паража́ць гл. паразіць.

паражня́к, -у́, м.

Транспарт, які ідзе без грузу.

|| прым. паражняко́вы, -ая, -ае.

паражняко́м, прысл. (разм.).

Без грузу, без пасажыраў.

Машына пайшла п.

паражэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыхільнік паражэнства.

паражэ́нне, -я, н.

1. гл. паразіць.

2. Няўдача ў вайне, барацьбе, спаборніцтве.

Нанесці п. ворагу.

Пацярпець п. ў шахматным турніры.

паражэ́нства, -а, н.

1. У час Першай сусветнай вайны: палітычны настрой у некаторых грамадскіх колах, якія жадалі паражэння свайго ўрада ў вайне.

2. Пазіцыя, якая адлюстроўвае нявер’е ў магчымасць ажыццяўлення чаго-н., у перамогу чаго-н. (неадабр.).

|| прым. паражэ́нчы, -ая, -ае.