Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

памянша́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для памяншэння адлюстравання прадметаў.

Памяншальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або паменшаную ступень якасці, а таксама станоўчыя эмацыянальныя адносіны, напр.: дамок, яблычак, ціхенькі, добранькі. П. суфікс. Памяншальная форма прыметнікаў.

памянша́цца гл. паменшыцца.

памянша́ць гл. паменшыць.

памяншэ́нне гл. паменшыць.

памяня́цца гл. мяняцца.

памяня́ць гл. мяняць.

памяра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Вечназялёнае цытрусавае дрэва, а таксама духмяны кіславата-горкі плод яго.

|| прым. памяра́нцавы, -ая, -ае.

Памяранцавыя галінкі.

памярко́ўны, -ая, -ае.

1. Падатлівы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых.

П. чалавек.

2. Які выяўляе мяккасць, цярпімасць; добразычлівы.

П. тон выступлення.

3. Які прытрымліваецца сярэдзіны, не схільны да крайнасцей.

Памяркоўныя погляды.

|| наз. памярко́ўнасць, -і, ж.

памярцве́лы, -ая, -ае.

З прыметамі смерці, смяротна бледны.

П. твар.

памярцве́ць гл. мярцвець.