Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пазагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Загарадзіць усё, многае.

П. сады тынам.

пазагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Загнуць усё, многае.

П. цвікі.

пазаго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

П. вуголле ў пячурку.

2. каго-што. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае ці пакрыць чым-н. сыпкім усё, многае.

П. пакункі.

П. бульбу прыскам.

3. што. Закрыць усё, многае.

П. кнігі.

пазагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

Загрызці ўсіх, многіх.

Пазагрызалі ваўкі авечак.

паза́ддзе, -я, н., зб.

1. Адходы пры малацьбе, веянні.

2. перан. Чые-н. прыхільнікі, ахвосце (пагард.).

пазадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Падняць угору ўсё, многае або загнуць, задраць уверх усё, многае.

П. галовы.

П. пазногці.

2. каго (што). Забіць, разарваць усіх, многіх.

Каршуны пазадзіралі куранят.

пазаду́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Задушыць усіх, многіх.

пазажыва́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае.

Раны пазажывалі.

пазайздро́сціць гл. зайздросціць.

пазайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Запоўніць сабою ўсё, многае або ўзяць у сваё карыстанне ўсё, многае.

Кнігі пазаймалі ўсе паліцы.

2. што. Захапіць якую-н. прастору, нейкую колькасць чаго-н.

Турысты пазаймалі ўсе летнія домікі.

3. каго. Ахапіўшы, пагнаць куды-н. усіх, многіх.

П. кароў у статак.

4. каго (што). Заняць каго-н. чым-н. некаторы час.