падцячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́, -цяку́ць; -цёк, -цякла́, -ло́; зак.
Нацячы пад што-н.
Вада падцякла пад дзверы.
|| незак. падцяка́ць, -а́е.
падча́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.
Прычальваючы, наблізіцца.
П. да прыстані.
|| незак. падча́льваць, -аю, -аеш, -ае.
падчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак.
1. каго-што. Узяць, зачапіўшы знізу.
П. бервяно бусаком.
2. што. Тое, што і прычапіць (у 1 знач.; разм.).
П. вагон да поезда.
3. перан., каго-што і чаго. Тое, што і падхапіць (у 3 знач.; разм., жарт.).
П. жаніха.
П. насмарк.
|| незак. падчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае і падчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. падчэ́пліванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і падчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.; разм.).
па́дчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).
Тое, што і падчарыца.
па́дчарыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.
Няродная дачка мужа ці жонкі.
падча́с, прысл. і прыназ.
1. Часам, у асобныя прамежкі часу.
Яму п. бывае сумна.
2. прыназ. з Р. Выражае часавыя адносіны: ужыв. пры ўказанні на з’яву, падзею, тэрмін, у час якіх адбываецца ці існуе што-н.
П. аварыі загінулі пасажыры.
падчысту́ю, прысл. (разм.).
Поўнасцю, без астатку.
З’елі ўсё п.
падчы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што.
1. Зрабіць больш чыстым; вычысціць.
П. у садзе.
2. Сцерці, саскрэбці (напісанае).
П. памарку.
3. Зрасходаваць або з’есці ўсё, без астатку (разм.).
П. усе прыпасы.
|| незак. падчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.
падчэ́пліванне гл. падчапіць.