Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

падсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак., што і чаго.

Падбавіць, насыпаючы.

П. вугалю ў топку.

|| незак. падсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсыпа́нне, -я, н. і падсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

падсыха́ць гл. падсохнуць.

падсыці́ць, -ычу́, -ы́ціш, -ы́ціць; -ы́чаны; зак., што.

Падсаладзіць мёдам.

П. кашу.

|| незак. падсы́чваць, -аю, -аеш, -ае.

падсява́нне гл. падсеяць.

падсява́ць гл. падсеяць.

падсяда́ць гл. падсесці.

падсядзёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Частка конскай вупражы — скураная падушка на пярэдняй частцы спіны, якая з’яўляецца апорай для паска.

|| прым. падсядзёлкавы, -ая, -ае.

падсячы́ і падсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Надсячы знізу.

П. дрэва.

2. што і чаго. Насячы дадаткова, яшчэ трохі.

П. дроў.

3. што. Тузануць за вуду ў той момант, калі рыба бярэцца на кручок.

|| незак. падсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсяка́нне, -я, н. і падсе́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

падта́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму-чаму (разм.).

Слухаючы чужую гаворку, выказваць згоду, адабрэнне, часта вымаўляючы «так».

Ён меў звычку п.

|| аднакр. падта́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. падта́кванне, -я, н.

падта́лы, -ая, -ае.

Які злёгку падтаў, растаў.

П. снег.