Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паваро́чвацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца; незак.

1. гл. павярнуцца.

2. перан. Дзейнічаць хутка, умела, аператыўна (разм.).

Хутчэй паварочвайся!

паваро́чваць гл. павярнуць.

паварухну́цца гл. варушыцца.

паварухну́ць гл. варухнуць.

павару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Варушыцца злёгку або час ад часу.

Стары паварушваўся на печы.

павару́шваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Варушыць крыху або час ад часу.

Вецер паварушвае галіны.

П. пальцамі.

паварушы́цца гл. варушыцца.

паварушы́ць гл. варушыць.

паварчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Падлетак — памочнік повара на кухні.

павары́ха гл. повар.