Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паадмярза́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адмерзнуць — пра многае.

У хлапцоў вушы паадмярзалі.

паадмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адмесці ўбок усё, многае.

П. лісце ад парога.

паадніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Адняць, адставіць ад чаго-н. усё, многае.

П. драбіны ад сцяны.

2. безас. Паралізаваць.

Ногі пааднімала.

паадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

1. Аднесці, занесці адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. пазычаны посуд.

П. дзяцей у яслі.

2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае.

Вецер паадносіў лодкі ад берага.

паадпада́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх.

Паадпадаў тынк.

У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.

паадпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпілаваць адно за адным усё, многае.

П. галіны.

паадпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паадпі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. крыгі ад берага.

паадпо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпароць адно за адным усё, многае ці ў многіх месцах.

П. падкладку з бакоў.

паадпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. пасылкі.

паадпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. супрацоўнікаў у адпачынак.

П. бароды.