Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паабчэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Абчасаць усё, многае.

П. бярвенне.

паабшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Абшыць усё, многае.

П. рукавы футрам.

2. што. Абабіць што-н. з мэтай уцяплення.

П. сцены дошкамі.

3. каго (што). Пашыць для ўсіх, многіх вопратку, адзенне.

П. дзяцей.

пааб’яда́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Аб’есціся — пра ўсіх, многіх.

Каровы пааб’ядаліся канюшыны.

пааб’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Аб’есці з усіх бакоў што-н. або ўсё, многае.

Вусень пааб’ядаў лісце ў садзе.

паабяца́ць гл. абяцаць.

паадбіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адбіцца, адкалоцца — пра ўсё, многае.

Тынкоўка на сценах паадбівалася.

2. Адстаць ад тых, з кім быў разам — пра ўсіх, многіх.

Авечкі паадбіваліся ад статка.

паадбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адбіць усё, многае або ў многіх месцах.

П. абшыўку.

П. далоні, працуючы.

паадбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адабраць, сілай забраць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. стрэльбы ў браканьераў.

паадбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адбудаваць усё, многае.

П. гарады.

паадва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

Тынкоўка паадвальвалася.

2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

П. на спінкі крэслаў.