Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ні́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.

Знішчаць, разбураць; пустошыць, не даваць развівацца.

Н. лясы.

Агонь спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху.

|| наз. нішчэ́нне, -я, н.

нія́к, прысл.

Ніякім чынам; зусім.

Н. нельга.

Н. не ўспомніць.

ніякава́та, прысл. (разм.).

1. Няёмка, не па сабе, сарамліва.

Адчуваць сябе н.

2. Нязручна.

Пісаць левай рукой было н.

нія́кі, -ая, -ае, займ. адмоўны.

1. У адмоўных сказах: ніводны, які б ні быў.

Ніякія довады не памаглі.

2. у спалучэнні з часціцай «не». Зусім не (разм.).

Н. я не сваяк табе.

Без нічога ніякага (разм.) — без дай прычыны; раптоўна.

Не вытрымліваць ніякай крытыкі — быць нікуды не вартым.

нова... (а таксама нава...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.:

1) новы (у 1 знач.), які ўпершыню з’явіўся, напр.: новазаведзены, новаўтварэнне;

2) які адносіцца да новых месц, да новага месца, напр.: новаадкрывальнік, новапасяленец;

3) не старажытны (у 1 знач.), напр., новаеўрапейскі;

4) які толькі што пачынае што-н., прыступае да чаго-н.; які з’яўляецца навічком, напр.: нованароджаны, новапрызначаны.

новабудо́ўля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Будаўніцтва новых заводаў, дамоў і пад.

Працаваць на новабудоўлі.

2. Новае збудаванне.

Школа-н.

нованаро́джаны, -ая, -ае.

1. Які толькі што або нядаўна нарадзіўся.

Нованароджаныя дзеці.

2. у знач. наз. нованаро́джаны, -ага, м., нованаро́джаная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той, хто адзначае дзень свайго нараджэння.

Павіншаваць нованароджанага.

новаўвядзе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Новае правіла, нанава прыняты парадак.

Важнае н.

Н. ў правапісе.

новаўтварэ́нне, -я, н.

1. З’яўленне новых форм або элементаў

Н. мінералаў.

2. Элемент, форма і пад., якія ўзніклі толькі што, нядаўна.

Н. ў лёгкіх.

но́венькі, -ая, -ае (разм.).

1. Зусім новы (у 1 знач.).

Н. трактар.

2. у знач. наз. но́венькае, -ага, н. Навіна.

Што новенькага ў сям’і?

3. у знач. наз. но́венькі, -ага, м.; но́венькая, -ай, ж., мн. -ія, -іх. Навічок.