нашы́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -шы́ецца; зак. (разм.).
Набіцца куды-н., сабрацца дзе-н. у вялікай колькасці.
Нашылася поўная кухня дзяцей.
нашы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́ты; зак.
1. што. Прышыць на што-н.
Н. кішэню.
2. чаго. Пашыць у якой-н. колькасці.
Н. сукенак.
|| незак. нашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. нашы́ўка, -і, ДМ -шы́ўцы, мн. -і, -шы́вак, ж. (да 1 знач.).
нашэ́птванне гл. нашаптаць.
нашэ́птваць гл. нашаптаць.
нашэ́сце, -я, н.
1. Напад ворага, запаланенне ім чужой тэрыторыі.
Варожае н.
2. перан. Нечаканы прыход, з’яўленне каго-н. у вялікай колькасці (разм., жарт.).
Н. гасцей.
наэлектрызава́цца гл. электрызаваць.
наэлектрызава́ць гл. электрызаваць.
ная́ве, прысл.
У рэчаіснасці, на самай справе.
Бачыў як н.