наўра́д, прысл.
Малаверагодна (ужыв. часцей з часціцай «ці»).
Н. ці гэта яму ўдасца.
наўскася́к, прысл. і прыназ.
1. прысл. У бок ад прамога напрамку, па дыяганалі; коса.
Прыбіць дошку н.
2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.
Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.
наўско́с, прысл. і прыназ.
Тое, што і наўскасяк.
наўсця́ж, прысл. і прыназ. (разм.).
1. прысл. Ва ўсю даўжыню чаго-н.
Н. кладуцца пракосы.
2. прысл. Ва ўсіх напрамках, навокал.
Н. праляглі дарогі.
3. прыназ. з Р. Ужыв. пры ўказанні на прадмет, уздоўж якога што-н. размяшчаецца, рухаецца.
Ісці н. дарогі.
наўцёкі, прысл.
Бягом, уцякаючы ад каго-, чаго-н.
Кінуцца н.
нафабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што і чаго (разм.).
Фабрыкуючы, прыгатаваць у нейкай колькасці.
нафарбава́цца гл. фарбавацца.
нафастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што і чаго.
Прашыць буйнымі шыўкамі, зрабіць фастрыгу.