Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

насалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак.

1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення.

Н. грыбоў на зіму.

2. што. Тое, што і перасаліць.

3. перан., каму і без дап. Нашкодзіць каму-н., нарабіць непрыемнасцей (разм.).

Н. суседу.

|| незак. насо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

насанда́ліць гл. сандаліць.

насаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Вялікая млекакормячая траваедная жывёліна паўднёвых краін з адным або двума рагамі на пярэдняй частцы морды.

Афрыканскі н.

Белы н.

|| прым. насаро́гавы, -ая, -ае.

наса́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікім носам.

Н. твар.

2. 3 доўгай, вялікай выступаючай часткай.

Насатая лодка.

наса́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек з вялікім носам.

2. Птушка з доўгай дзюбай або жывёліна з вялікім носам.

насваво́ліць гл. сваволіць.

насваво́льнічаць гл. свавольнічаць.

насвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца; зак., на каго і без дап.

Выказаць рэзкімі словамі сваё нездавальненне кім-н.

насвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., чаго.

Нарабіць свердлам нейкую колькасць адтулін.

Н. дзірак.

насвіня́чыць гл. свінячыць.