нараві́ць, -раўлю́, -ро́віш, -ро́віць; незак.
1. Дагаджаць.
Госцю трэба н.
2. з інф. і злуч. «каб». Імкнуцца, старацца.
Конь увесь час наравіў сарвацца з месца.
нара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Вуснае або пісьмовае распараджэнне на выкананне якой-н. работы; дакумент на выдачу або атрыманне чаго-н.
Атрымаць н.
Н. на лес.
Н. на машыну.
2. Якая-н. работа або заданне для ваеннаслужачых (спец.).
Знаходзіцца ў нарадзе.
Н. на кухню.
3. Група ваеннаслужачых, якія выконваюць такое заданне (спец.).
Гарнізонны н.
Н. міліцыі.
|| прым. нара́дны, -ая, -ае (да 1 знач.).
нара́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.
1. Афіцыйнае пасяджэнне для абмеркавання якіх-н. спецыяльных пытанняў.
Вытворчая н.
2. Сумеснае абмеркаванне якога-н. пытання.
Сямейная н.
нарадаво́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (гіст.).
Член тайнай палітычнай арганізацыі «Народная воля».
|| прым. нарадаво́льскі, -ая, -ае.
нарадазна́ўства, -а, н.
Сістэма навук, якія вывучаюць культуру і быт народаў; этнаграфія.
|| прым. нарадазна́ўчы, -ая, -ае.
нараджэ́нне, -я, н.
1. гл. нарадзіць, нарадзіцца.
2. Дзень, дата, калі хто-н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня.
Запрасіць на дзень нараджэння.
нарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.
1. З’явіцца на свет (пра чалавека, жывёл).
Нарадзіўся сын.
Н. ў вёсцы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца.
Нарадзілася ідэя.
◊
Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.
|| незак. нараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. нараджэ́нне, -я, н.
нарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак.
1. каго (што). Даць жыццё каму-н., пусціць на свет.
Н. сына.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., што. Даць пачатак чаму-н., стварыць што-н., быць прычынай з’яўлення чаго-н.
Крыўда нарадзіла злосць.
◊
У чым маці нарадзіла (разм.) — зусім голы.
|| незак. нараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. нараджэ́нне, -я, н.
нара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Работнік, які выпісвае нарады на якую-н. работу.
|| ж. нара́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.