Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

напру́жаны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане напружання.

Напружаныя мускулы.

2. Які патрабуе затраты вялікіх сіл, увагі.

Напружаная праца.

Н. час.

3. перан. Складаны, цяжкі, які патрабуе ўрэгулявання.

Напружаныя міжнародныя адносіны.

4. перан. Які выражае напружанне, ненатуральны.

Н. шэпт.

|| наз. напру́жанасць, -і, ж.

напру́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Зрабіць пругкім.

Н. мускулы.

2. перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго-н.

Н. зрок.

Н. слых.

Н. голас.

Н. памяць.

|| незак. напру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напру́жанне, -я, н.

напры́клад, пабочн. сл.

Для прыкладу (ужыв. пры пералічэнні, пры паясненні слова ў сказе, для ілюстрацыі папярэдняга выказвання).

Н., можна пайсці ў кіно, у тэатр.

напрэ́гчы, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; напро́г, -рэ́гла і -рагла́, -рэ́гла і -рагло́; -ражы́; -рэ́жаны; зак., чаго.

Тое, што і напражыць.

напсава́ць, -сую́, -суе́ш, -суе́; -суём, -суяце́, -сую́ць; -су́й; -сава́ны; зак.

1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. матэрыялу.

2. каму-чаму. Прынесці шкоду.

Н. справе.

напу́дзіцца гл. пудзіцца.

напу́дзіць гл. пудзіць.

напу́дрыцца гл. пудрыцца.

напу́дрыць гл. пудрыць.

напужа́цца гл. пужацца.