Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

напало́хацца гл. палохацца.

напало́хаць гл. палохаць.

напалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-чаго.

Настраляць, здабыць дзічыны на паляванні.

напама́дзіцца гл. памадзіць.

напама́дзіць гл. памадзіць.

напамі́н, -у, м. (разм.).

Тое, што і напамінак.

напамі́нак, -нку, м.

1. гл. напомніць.

2. Паведамленне, якое напамінае аб чым-н.

Атрымаць н.

напаміна́нне гл. напомніць.

напаміна́ць гл. напомніць.

напампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што і чаго.

Напоўніць (вадою або паветрам) пры дапамозе помпы.

|| незак. напампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напампо́ўванне, -я, н.