Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

нане́сці¹, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нанёс, -не́сла і -нясла́; -нясі́; -не́сены; зак.

1. чаго. Прынесці ў нейкай колькасці.

Н. грыбоў.

Н. падарункаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што на каго-што. Наштурхнуць цячэннем вады, ветрам і пад. (разм.).

Лодку нанесла на мель.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), безас., каго-што. Нечакана з’явіцца, трапіць на каго-, што-н. (разм.).

Нанесла чужынцаў у вёску.

4. што на што. Занесці, адзначыць якія-н. даныя.

Н. азёры на карту.

5. што. Прычыніць, зрабіць (тое, што абазначана назоўнікам).

Н. ўдар.

Н. паражэнне.

|| незак. нано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. нанясе́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

нане́сці², 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́; -не́сла і -нясла́; зак., чаго.

Знесці нейкую колькасць яек (пра птушак).

наніза́ць гл. нізаць.

нані́зваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і нізаць.

на́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (спец.).

Грубая баваўняная тканіна з тоўстай пражы, звычайна жоўтага колеру.

|| прым. на́нкавы, -ая, -ае.

нано́ва, прысл. (разм.).

Тое, што і нанава.

нано́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Зямля, пясок і пад., нанесеныя вадой, ветрам.

Пясчаныя наносы.

нано́сны, -ая, -ае.

1. Нанесены ветрам, цячэннем.

Н. пясок.

2. перан. Выпадковы, не ўласцівы каму-н. (разм.).

Наносныя матывы ў паэзіі.

Пазбавіцца ад усяго наноснага (наз.).

нано́шваць гл. нанасіць.

нанпарэ́ль, -і, ж. (спец.).

Друкарскі шрыфт, драбнейшы за петыт.

Набраць спасылкі нанпарэллю.

|| прым. нанпарэ́льны, -ая, -ае.