Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

омме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння супраціўлення ў омах.

|| прым. омметры́чны, -ая, -ае і омме́травы, -ая, -ае.

о́мнібус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.

|| прым. о́мнібусны, -ая, -ае.

о́муль, -я, мн. -і, -яў, м.

Рыба з сямейства ласасёвых.

|| прым. амулёвы, -ая, -ае.

Амулёвая ікра.

о́нікс, -у, м.

Мінерал, разнавіднасць агату.

|| прым. о́ніксавы, -ая, -ае.

опер...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. аператыўны¹ (у 2 знач.), напр.: оператрад, оперупаўнаважаны.

о́пера, -ы, мн. -ы, о́пер, ж.

1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.

Оперы Ю.

Семянякі.

Саліст оперы. 3 другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жарт.).

2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.

Пайсці ў оперу.

|| прым. о́перны, -ая, -ае.

О. спявак.

О. тэатр.

о́пій, -ю, м.

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прым. о́пійны, -ая, -ае.

О. мак.

о́піум, -у, м.

Тое, што і опій.

|| прым. о́піумны, -ая, -ае.

о́птам, прысл.

Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі.

Закупіць о.

о́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці.