надбудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.
1. гл. надбудаваць.
2. Тое, што надбудавана.
Цагляная н. дома.
3. Сукупнасць ідэй і поглядаў грамадства (палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх), адпаведных ім устаноў і ідэалагічных грамадскіх адносін, якія вызначаюцца эканамічным базісам і, у сваю чаргу, уздзейнічаюць на яго.
|| прым. надбудо́ўчы, -ая, -ае (да 3 знач.).
на́двае, прысл.
На дзве часткі, папалам.
Разрэзаць н.
◊
Бабка надвае варажыла (разм.) — яшчэ невядома, што будзе на справе, можа быць так і інакш.
надве́чар, прысл.
Пад самы вечар; падвечар.
Н. вецер аціх.
надві́ць, надаўю́, надаўе́ш, надаўе́; надаўём, надаўяце́, надаўю́ць; надві́ты; зак., што і чаго.
1. Падоўжыць віццём.
Н. вяроўку.
2. Адматаць частку нітак з клубка.
Н. крыху нітак.
|| незак. надвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
надво́дны, -ая, -ае.
І. Які знаходзіцца вышэй паверхні вады, у адрозненне ад падводнага.
Надводная частка карабля.
2. Які плавае па вадзе.
Н. флот.
надво́р, прысл.
1. Вонкі адкуль-н., за межы чаго-н.; проціл. унутр.
Выйсці н.
2. На знешні бок, навыварат.
Шэрсцю н.
надво́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
Частка двара каля хаты, дома.
Прасторны н.
надво́р’е, -я, н.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.
Зводка надвор’я.
надво́рны, -ая, -ае.
1. Размешчаны ў межах сядзібы.
Надворныя будынкі.
2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.
Надворная сцяна.
3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).
Надворная замкнёнасць.
4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).
Надворныя парасяты.
○
Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.
надвяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.
1. Падоўжыць вязаннем.
Н. кофту.
2. Прывязаць да чаго-н. дадатковы кавалак.
Н. шнурок.
|| незак. надвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. надвя́званне, -я, н. і надвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.