на́ват, часц.
1. Ужыв. для ўзмацнення сэнсавай выразнасці таго слова, да якога адносіцца.
Прыйшлі на вяселле н. з далёкіх вёсак.
2. у знач. злуч. Далучае члены сказа і сказы са знач. удакладнення, дабаўлення.
Стаяла спякота, н. лужыны высахлі.
нава́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто ўносіць і ажыццяўляе новыя, прагрэсіўныя ідэі, прыёмы ў якой-н. галіне дзейнасці.
Наватары вытворчасці.
|| ж. нава́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).
|| прым. нава́тарскі, -ая, -ае.
нава́тарства, -а, н.
1. Дзейнасць наватараў.
Н. ў тэхніцы.
2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне дзейнасці.
Н.
Алеся Разанава ў паэзіі.
|| прым. нава́тарскі, -ая, -ае.
нава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Нешта новае, новаўвядзенне.
2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам (спец.).
наваява́цца, -ваю́юся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм.).
1. Многа, доўга паваяваць.
Хопіць мне, наваяваўся за пяць гадоў.
2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне; адваявацца.
наваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; зак. (разм.).
Паваяваць некаторы час.
З такой зброяй доўга не наваюеш.
навая́ўлены, -ая, -ае (іран.).
Які ўпершыню дзе-н. з’явіўся, праявіў сябе.
Н. лідар.
|| наз. навая́ўленасць, -і, ж.
наве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.
Н. да сяброў.
|| незак. наве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
наве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.
Н. родных.
Н. хворага.
|| незак. наве́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. наве́дванне, -я, н.