набра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.
1. што і чаго. Паступова беручы, узяць нейкую колькасць чаго-н.; назбіраць.
Н. кніг у бібліятэцы.
Н. кош грыбоў.
2. Зачарпнуць, напоўніць чым-н.
Н. вады ў вёдры.
3. каго-што. Наняць, прыняць.
Н. рабочых.
Н. вучняў.
4. што. Скласці з друкарскіх літар тэкст або надрукаваць яго пры дапамозе камп’ютара.
5. што. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў.
Н. нумар тэлефона.
6. што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д.
Самалёт набраў вышыню.
Н. хуткасць.
7. што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад.
Н. дзесяць балаў.
8. чаго. Купіць, набыць.
Н. тканіны на сукенку.
◊
Набраць сабе ў галаву (разм.) — умацавацца ў якой-н. думцы, многа думаць пра што-н.
|| незак. набіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. набіра́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
|| наз. набо́р, -у, м. (да 1—6 знач.).
Здаць кнігу ў н.
Н. у ліцэй.
Н. вышыні.
набру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
Напэцкаць, насмеціць, нанесці бруду.
на́брыдзь, -і, ж., зб. (разм., пагард.).
Зброд, навалач (у 2 знач.).
набрыня́лы, -ая, -ае.
1. Які ад вільгаці разбух, набрак, набрыняў.
2. Гатовы распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).
Набрынялыя пупышкі.
набрыня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ня́е; зак.
1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вадкасці, вільгаці.
Дзверы набрынялі.
Зямля набрыняла.
2. Быць гатовым распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).
Пупышкі на вярбе ўжо набрынялі.
3. Апухнуць, ацячы.
Ногі набрынялі.
набрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі; зак.
1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго-, што-н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго-, што-н.
Н. на леснічоўку.
2. безас. Прыйсці ў нейкай колькасці (разм.).
Набрыло нямала разявак.
набудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., чаго.
Пабудаваць у вялікай колькасці.
Н. спартыўных пляцовак.
|| незак. набудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
набурча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).
Уволю пабурчаць.
набурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак., на каго-што (разм.).
Пабурчаць, насварыцца на каго-н.
набу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго (разм.).
Наліць больш, чым трэба, звыш меры.
Н. вады ў цэбар.