мухамо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Атрутны грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапінкі.
муці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., му́ціцца; незак.
Рабіцца мутным (пра вадкасць).
Вада ў ручаі муціцца.
|| зак. замуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца і памуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца.
муці́ць, мучу́, му́ціш, му́ціць; незак.
1. што. Рабіць мутным.
М. ваду.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Не даваць спакою, трывожыць.
Душу муціць неспакой.
3. пераважна безас., каго-што. Быць у стане млосці.
Яго муціла ад лякарства.
|| зак. замуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.) і памуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).
Ён вады не замуціць нікому (перан.: пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).
муць, -і, ж.
1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія робяць яе непразрыстай, каламутнай.
2. перан. Туман, смуга; імгла.
М. вісіць у паветры.
3. перан. Аб цяжкім душэўным стане (разм.).
М. на душы.
му́чанік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто перанёс ці пераносіць якія-н. мукі, пакуты.
Хрысціянскія мучанікі.
|| ж. му́чаніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
мучні́сты, -ая, -ае.
1. Які змяшчае ў сабе муку або крухмал.
Мучністая бульба.
2. Падобны чым-н. на муку.
М. налёт на раслінах.
|| наз. мучні́стасць, -і, ж.
мучы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
Той, хто мучыць каго-н.
|| ж. мучы́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек (разм.).
|| прым. мучы́цельскі, -ая, -ае.
му́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.
1. Цярпець мукі, пакуты ад чаго-н.
М. ад болю.
2. з кім-чым і над чым. Рабіць што-н. з цяжкімі, вялікімі намаганнямі.
М. над складанай задачай.
|| зак. заму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і зму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.
му́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., каго.
Прычыняць мукі, пакуты каму-н.
М. жывёл.
М. у засценках.
|| зак. заму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і зму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.