Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

мотадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Месца, пляцоўка са спецыяльнымі прыстасаваннямі для спаборніцтваў па матацыклетным спорце і выпрабаванняў матацыклаў.

|| прым. мотадро́мны, -ая, -ае.

мотапехаці́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Ваеннаслужачы мотапяхоты.

мотапяхо́та, -ы, ДМо́це, ж.

Матарызаваная пяхота.

|| прым. мотапяхо́тны, -ая, -ае.

мотаро́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від лёгкага матацыкла з коламі малога дыяметра і з рухавіком, размешчаным ззаду сядла ці пад ім.

|| прым. мотаро́лерны, -ая, -ае.

мо́ташна, безас., у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя).

2. перан. Агідна, прыкра.

Слухаць м.

мо́ташны, -ая, -ае.

1. Ад якога становіцца моташна.

М. пах.

2. перан. Агідны, цяжкі і прыкры.

|| наз. мо́ташнасць, -і, ж.

мо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; моўк, мо́ўкла; -ні; незак.

Заціхаць, замаўкаць.

Цэлымі днямі не моўкне гамонка.

мо́ўны гл. мова.

мо́ўчкі, прысл.

1. Нічога не гаворачы.

Сядзець м.

2. перан. Не пратэстуючы, пакорліва, маўкліва.

М. перанесці абразу.

3. перан. Паціху, тайком.

М. сядзець у засадзе.

мох, РДМ мо́ху і імху́, Т мо́хам і імхо́м, мн. імхі́, імхо́ў, м.

Споравая расліна без каранёў і кветак, якая сцелецца або расце прама ў вільготных мясцінах, на дрэвах, камянях.

|| прым. мо́хавы, -ая, -ае, махавы́, -а́я, -о́е, імхо́вы, -ая, -ае і імша́ны, -ая, -ае.